Па стану на ўчарашнюю 10.07.2018, як паведаміла аграном адкрытага акцыянернага таварыства Марына Капорына, убралі 30 гектараў з 200 засеяных культурай. Ураджайнасць хоць і вышэйшая за мінулагоднюю, аднак пахваліцца, па словах спецыяліста, пакуль не даводзіцца — 10 цэнтнераў з аднаго гектара. Прычыну аграном бачыць у парушэнні тэхналагічных ланцугоў, выкліканых як адсутнасцю грашовых сродкаў, так і некаторымі арганізацыйнымі хібамі.
Літаральна з першага дня ўборкі масланасенне сталі адгружаць у лік дзяржзаказу. На раніцу аўторка ў гэтых мэтах было пастаўлена 30 тон, усяго спатрэбіцца 200. З пастаўленай задачай у гаспадарцы разлічваюць справіцца.
Разам з уборкай рапсу ў ААТ «Саўгас Кісялевічы» займаюцца падкормкай кукурузы і нарыхтоўкай травянога корму — закладкай сянажнай масы ў траншэі.
Па матэрыялах грамадска-палітычнай газеты «Трыбуна працы»