Russian Belarusian Chinese (Simplified) English French German

logo

Адрес: 213809 г. Бобруйск, ул. Пушкина, 215а

Телефон приемной: 8 (0225) 74-99-41

E-mail: Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Режим работы: понедельник-пятница с 8.00 до 13.00, с 14.00 до 17.00

Суббота, 07 Июль 2018 10:18

Малако і мяса там, дзе тэхналогіі

На базе філіяла «Варатынь» ААТ «БЗТДіА» прайшоў абласны семінар-нарада па актуальных пытаннях развіцця жывёлагадоўчай галіны. Удзел у ім прынялі намеснік старшыні камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванні аблвыканкама Алена Шыбут, іншыя спецыялісты ўстановы, а таксама намеснікі начальнікаў райсельгасхарчаў па жывёлагадоўлі, начальнікі філіялаў дзяржплемпрадпрыемстваў, галоўныя ветэрынарныя ўрачы Кіраўскага, Асіповіцкага, Глускага і Бабруйскага раёнаў.

 

Падчас плянарнага пасяджэння была звернута ўвага на найбольш праблемных момантах, звязаных з вытворчасцю малака, у тым ліку на своечасовай падкосцы пашы, збалансаванасці рацыёнаў кармлення жывёлы. На практыцы ж абмеркавалі вырошчванне маладняку буйной рагатай жывёлы да трохмесячнага ўзросту (на базе «Варатыні» функцыянуе прафілакторый для маленькіх цялятак, дзе апошнія на працягу гэтага перыяду ўтрымліваюцца ў індывідуальных доміках — на здымках). У гэтых мэтах пазнаёміліся з вытворчымі працэсамі пачынаючы ад выпайкі цялят спецыяльным зондам да ўзважвання, біркавання, перапраўкі на іншыя жывёлаводчыя аб’екты і падрыхтоўку новацельнай рагулі да раздою, наведалі радзільнае аддзяленне МТК, пазнаёміліся з размеркаваннем і кармленнем жывёлы ў залежнасці ад яе фізіялагічнага стану, завастрылі ўвагу на тэрмінах правядзення прафілактычных і лячэбных мерапрыемстваў.

«Што датычыцца нашага раёна, то ў гэтым плане добра пастаўлена работа ў філіяле «Харчавік-Агра» ААТ «Чырвоны харчавік», нядрэнна — у філіялах «Варатынь» і «Агракамбінат КХП» ААТ «Бабруйскі камбінат хлебапрадуктаў», у СВК «Гігант», — заўважыў намеснік начальніка Бабруйскага райсельгасхарчу Аляксандр Кісялёў. — А вось у ААТ «Стасеўка», да прыкладу, прывагі значна зніжаны. І гэта пры тым, што яшчэ некалькі год таму на базе гаспадаркі праводзіўся семінар, арганізацыя работы там заслугоўвала пераймання». Прычына, па словах Аляксанд­ра Кісялёва, у тым ліку ў чалавечым фактары: адсутнасці дастатковага кантролю за вытворчым працэсам і, як вынік — у парушэнні тэхналогій. Між тым нават маладасведчанаму ў пытаннях жывёлагадоўлі не цяжка зразумець, што станоўчы вынік там, дзе прытрымліваюцца рэкамендацый навукоўцаў.

Прочитано 537 раз
ЗанятостьТуризм и отдых Лицензирование Туристическая карта Бобруйского района Трудоустройство молодежи в свободное от учебы время
© 2013 г. Бобруйский районный исполнительный комитет
Разработка и поддержка: КУП «МОЦИС», г. Могилев.