Russian Belarusian Chinese (Simplified) English French German

logo

Адрес: 213809 г. Бобруйск, ул. Пушкина, 215а

Телефон приемной: 8 (0225) 74-99-41

E-mail: Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Режим работы: понедельник-пятница с 8.00 до 13.00, с 14.00 до 17.00

Понедельник, 23 Сентябрь 2013 09:30

Палявыя работы ў сельгасарганізацыях раёна працягваюцца

У верасні іх у раслінаводаў асабліва шмат: трэба завяршыць уборку ўраджаю і паспець з сяўбой азімых зерневых культур. Зацягваць з тэрмінамі не дазваляе і надвор’е, якое ўвосень непрадказальнае.

Па стану на раніцу 20.09.2013г., як паведамілі ва ўпраўленні сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама, у гаспадарках працягваецца ўборка бульбы. З плошчаў, якія сёлета адведзены пад культуру, убрана палова, накапана болей 15 тысяч тон клубняў. Дзве сельгасарганізацыі прыступілі да ўборкі кукурузы на зерне. Астатнія плануюць уключыцца ў гэты від работ на працягу тыдня. Пакуль убрана 2 працэнты плошчаў пры сярэдняй ураджайнасці 88 ц/га.

Таксама ў раёне вядзецца ўборка цукровых буракоў. З 50 га, якія ўбраны, накапана каля 2500 тон клубняў, ураджайнасць у межах 460-480 ц/га.

Каб забяспечыць пагалоўе жывёлы кормам, ва ўсіх сельгасарганізацыях актыўна нарыхтоўваецца кукурузны сілас.

Працягваецца сяўба азімых зерневых культур, пасеяна палова ад запланаваных плошчаў. Пры гэтым аграрыі СВК «Гігант» практычна завяршылі сяўбу, болей за палову пасеяна ў філіялах «Варатынь» РУП «БЗТДіА» і «Харчавік-Агра» ААТ «Чырвоны харчавік» і СВК «Калгас імя А. Неўскага». Аптымальныя для сяўбы тэрміны, як паведамілі ў райсельгасхарчы, падыходзяць да заканчэння.

Па матэрыялах грамадска-палітычнай газеты «Трыбуна працы»

Прочитано 2496 раз
ЗанятостьТуризм и отдых Лицензирование Туристическая карта Бобруйского района Трудоустройство молодежи в свободное от учебы время
© 2013 г. Бобруйский районный исполнительный комитет
Разработка и поддержка: КУП «МОЦИС», г. Могилев.