Russian Belarusian Chinese (Simplified) English French German

logo

Адрес: 213809 г. Бобруйск, ул. Пушкина, 215а

Телефон приемной: 8 (0225) 74-99-41

E-mail: Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Режим работы: понедельник-пятница с 8.00 до 13.00, с 14.00 до 17.00

Понедельник, 09 Апрель 2018 13:40

Прывучаць да парадку — па-добраму і не толькі

Штаб па добраўпарадкаванні тэрыторыі раёна працаваў у райвыканкаме ў аўторак на гэтым тыдні. Удзел у яго рабоце прынялі старшыні сельвыканкамаў, прадстаўнікі экалагічнай і санітарнай службаў, дарожнікі, камунальнікі.

Задача начальнікам штаба, намеснікам старшыні райвыканкама Сяргеем Ляпічавым пастаўлена канкрэтная — прывесці зямлю ў парадак. З улікам таго, што на парозе праваслаўныя святы — Вялікдзень і Радуніца, якія традыцыйна суправаджаюцца павелічэннем патоку аўтамабіляў да сельскіх населеных пунктаў і грамадзянскіх могілак, указана правесці, дзе патрабуецца, грэйдзіраванне і падсыпку пад’язных шляхоў да іх, навесці парадак у вёсках і на пагостах. У сувязі з правядзеннем у красавіку месячніка па навядзенні чысціні на зямлі, старшыням сельвыканкамаў даручана распрацаваць дэталёвыя планы па добраўпарадкаванні кожнага населенага пункта, у тым ліку дакладна кожнага аб’екта і домаўладання, з указаннем праблемы, якая маецца, тэрміну яе вырашэння і асобы, якая будзе несці адказнасць за гэта. Кантраляваць выкананне парушэнняў заканадаўства, што рэгулюе абыходжанне з зямлёй, будуць штотыдня мабільныя групы райвыканкама з ліку адказных асоб і прадстаўнікоў зацікаўленых службаў, у чыёй кампетэнцыі не толькі выяўляць і ўказваць на недахопы, але і складаць пратаколы за іх ігнараванне. Каб да апошняга ўсё ж не дайшло, старшыня райсавета дэпутатаў Людміла Крычко заклікала ўлады на месцах, экалагічную і санітарную службы актывізаваць і пашырыць тлумачальную работу з насельніцтвам. Давесці да грамадзян, у тым ліку праз сродкі масавай інфармацыі, пра абавязкі домаўладальнікаў і матэрыяльную адказнасць за пагарджэнне імі.

Прочитано 1266 раз
ЗанятостьТуризм и отдых Лицензирование Туристическая карта Бобруйского района Трудоустройство молодежи в свободное от учебы время
© 2013 г. Бобруйский районный исполнительный комитет
Разработка и поддержка: КУП «МОЦИС», г. Могилев.