Russian Belarusian Chinese (Simplified) English French German

logo

Адрес: 213809 г. Бобруйск, ул. Пушкина, 215а

Телефон приемной: 8 (0225) 74-99-41

E-mail: Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Режим работы: понедельник-пятница с 8.00 до 13.00, с 14.00 до 17.00

Понедельник, 26 Март 2018 13:56

Землеўпарадкавальныя службы абмеркавалі змены ў заканадаўстве

Выязны практычны семінар для начальнікаў землеўпарадкавальных службаў гаррайвыканкамаў Магілёўскай вобласці, а таксама асоб, якія ўключаны ў рэзерв кадраў на гэтыя пасады, ініцыяваны землеўпарадкавальнай службай аблвыканкама, працаваў у раёне на працягу двух дзён.

Тэмай семінару была «Аб выкананні патрабаванняў зямельнага заканадаўства ў рабоце землеўпарадкавальных службаў мясцовых выканаўчых камітэтаў». Абмеркаваць яе прыехалі начальнік упраўлення землеўпарадкавання Дзяржаўнага камітэту па маёмасці Рэспублікі Беларусь Сяргей Кастроў і начальнік аддзела кадастру камітэта па маёмасці Віктар Грышчанка.

Да пачатку плянарнага пасяджэння гасцям прапанавалі відэафільм пра бабруйшчыну. Старшыня райвыканкама Павел Найдзён распавёў пра развіццё раёна, рэалізуемыя інвестпраекты, накіраваныя на павелічэнне даходнай часткі бюджэту, а значыць, і дабрабыту вяскоўцаў.

Сяргей Кастроў падрабязна спыніўся на прымяненні норм Указа № 463, які ўступае ў сілу з 31 сакавіка — удасканаленага Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 27 снежня 2007 года № 667 «Аб адабранні і прадастаўленні зямельных участкаў». Заакцэнтаваў увагу на асноўных момантах, якія карэкціруе абноўлены Указ, даў адказы на пытанні, з якімі найчасцей звяртаюцца да землеўпарадкавальных службаў на месцах. «Указ гатовы, — адзначыў Сяргей Кастроў, — але мы жывем і развіваемся, мяняюцца тэхналогіі, правапрымяняльная практыка і заканадаўства пастаянна карэктуецца. Таму ў далейшым, калі бу­дуць узнікаць пытанні, для рашэння якіх спатрэбяцца нейкія змены ў нормах заканадаўства, мы, вядома ж, будзем прымаць прапановы па іх карэкціроўцы». У сувязі з гэтым заклікаў прадстаўнікоў мясцовых землеўпарадкавальных службаў не баяцца выказваць свае заўвагі адносна практыкі прымянення норм удасканаленага Указа. Абмеркавалі таксама практычнае прымяненне дадзеных геапарталу зямельна-інфармацыйнай сістэмы краіны ў землеўпарадкавальных службах выканаўчых камітэтаў, асноўныя накірункі работы з рэзервам кадраў. Пазнаёміліся з работай адпаведнай службы Бабруйскага райвыканкама па пытаннях выканання зямельнага заканадаўства — пра яе расказала начальнік Святлана Юрачка.

У другі дзень семінару яго ўдзельнікі наведалі Сычкаўскі сельсавет. Пазнаёміліся з работай, якую мясцовы сельвыканкам сумесна з землеўпарадкавальнай службай праводзяць па добраўпарадкаванні тэрыторыі. Нямала ўвагі было ўдзелена выкананню на месцах патрабаванняў Указа № 667 у новай рэдакцыі падчас прадастаўлення зямельных участкаў для вядзення сялянскай (фермерскай) гаспадаркі, выкананню патрабаванняў заканадаўства у час правядзення работ па маніторынгу зямель падчас ажыццяўлення дзяржаўнага іх уліку.

«Выканкамы, якія будуць рэалізоўваць нормы Указа па ўдасканаленні зямельнага заканадаўства, павінны практычна правільна яго прымяняць, таму што ад іх рашэнняў напрамую залежыць далейшы лёс таго ці іншага ўчастка. Да таго ж, нормамі Указа ўведзена персанальная адказнасць старшынь гаррайвыканкамаў за прынятыя рашэнні па зямельных пытаннях», — адзначыла начальнік землеўпарадкавальнай службы аблвыканкама Ірына Петручэня, акрэсліваючы мэту выязнога семінару. У прававым полі, па яе словах, абавязаны працаваць кожны землеўпарадкавальнік, кожны юрыст — і рашэнні выканкамамі павінны прымацца правільныя.

А для таго каб кантралюючыя органы не ставілі іх пад сумнеў, і арганізавана, як яна адзначыла, вучоба спецыялістаў, дзе праз розныя формы, у тым ліку «круглы стол», быў вырашаны шэраг пытанняў па прымяненні зямельнага заканадаўства.

Прочитано 749 раз
ЗанятостьТуризм и отдых Лицензирование Туристическая карта Бобруйского района Трудоустройство молодежи в свободное от учебы время
© 2013 г. Бобруйский районный исполнительный комитет
Разработка и поддержка: КУП «МОЦИС», г. Могилев.