Падрабязнасці таго, якіх правілаў прытрымлівацца — пачынаючы ад вядзення дакументацыі да падліку галасоў, а таксама пасля завяршэння работы ўчастковай камісіі ў дзень выбараў 18 лютага — прысутным распавяла, выкарыстоўваючы нагляднасць, старшыня Хімоўскага ўчастка для галасавання Тамара Усатая. Старшыня Бабруйскай выбарчай камісіі па выбарах дэпутатаў раённага Савета дэпутатаў Ірына Старавойтава заакцэнтавала ўвагу на пазаштатных сітуацыях, якія падчас выбараў могуць здарыцца, і спосабах — у адпаведнасці з Выбарчым кодэксам — іх вырашэння.