Russian Belarusian Chinese (Simplified) English French German

logo

Адрес: 213809 г. Бобруйск, ул. Пушкина, 215а

Телефон приемной: 8 (0225) 74-99-41

E-mail: Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Режим работы: понедельник-пятница с 8.00 до 13.00, с 14.00 до 17.00

Вторник, 16 Январь 2018 15:11

Моладзь Бабруйшчыны далучылася да святкавання юбілею вобласці

Учора Магілёўшчына святкавала 80-годдзе з дня стварэння вобласці. У нашым раёне гэтай падзеі было прысвечана не адно мерапрыемства. Сярод іншых — змястоўная квэст-гульня для моладзі на базе раённага гісторыка-краязнаўчага музея ў в. Сычкава, арганізаваная і праведзеная сумеснымі намаганнямі РК ГА “БРСМ”, работнікаў аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама ў мінулы панядзелак.

У адпаведнасці з умовамі гульні, юнакі і дзяўчаты, падзяліўшыся на тры групы, пачаргова ў кожнай залі, дэманстравалі веданне гісторыі Магілёўскай вобласці і свайго раёна — адказвалі на пытанні ад часоў старажытнасці да сучаснага развіцця краю, асобна спыніліся на гадах ваеннага ліхалецця. Па выніках гульні тым з маладых людзей, хто набраў найбольшую колькасць балаў — атрымаў найбольш сімвалічных гербаў вобласці, былі ўручаны памятныя сувеніры.

Між тым, квэст-гульня на гэтым не скончылася. Адказы на некаторыя з пытанняў, якія выклікалі ў удзельнікаў цяжкасці, маладыя людзі змаглі атрымаць падчас наведвання магілы Героя Савецкага Саюза, старшага сяржанта Міхаіла Селязнёва, і памятнага знака ў яго гонар (макета дзота). Пазнаёміўшыся з дэталямі бессмяротнага подзвігу воіна — 30 чэрвеня 1944 г. Селязнёў паўтарыў подзвіг А. Матросава, закрыў сваім целам амбразуру варожага дзота — юнакі і дзяўчаты ўсклалі вянкі і кветкі да яго магілы. Наведалі таксама мемарыяльны комплекс “Курган Славы” — аддалі даніну памяці тым, хто, абараняючы Прыбярэзінскі край ад акупантаў, знайшоў на сычкаўскай зямлі свой апошні спачын.

tribunapracy.by











Прочитано 1252 раз
ЗанятостьТуризм и отдых Лицензирование Туристическая карта Бобруйского района Трудоустройство молодежи в свободное от учебы время
© 2013 г. Бобруйский районный исполнительный комитет
Разработка и поддержка: КУП «МОЦИС», г. Могилев.