Russian Belarusian Chinese (Simplified) English French German

logo

Адрес: 213809 г. Бобруйск, ул. Пушкина, 215а

Телефон приемной: 8 (0225) 74-99-41

E-mail: Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Режим работы: понедельник-пятница с 8.00 до 13.00, с 14.00 до 17.00

Среда, 10 Январь 2018 15:12

Дэпутаты адобрылі праграму развіцця раёна

Асноўныя паказчыкі сацыяльна-эканамічнага развіцця раёна на 2018 год, а таксама праект раённага бюджэту на гэты перыяд абмеркавалі і сваім рашэннем зацвердзілі дэпутаты чарговай сесіі Бабруйскага раённага Савета дэпутатаў у мінулы чацвер. Сесію ўзначаліў старшыня райсавета дэпутатаў Аляксандр Емяльянаў. Удзел у яе рабоце прыняў кіраўнік раёна Павел Найдзён.

Такім чынам, ключавы паказчык — экспарт тавараў — у параўнанні да 2017 года, запланаваны з ростам 103%, экспарт паслуг — 104,9%. У адпаведнасці з праграмай прамых замежных інвестыцый на чыстай аснове (без уліку запазычанасці прамому інвестару за тавары, работы, паслугі) прыцягнуць на канец снежня 500 тысяч долараў ЗША. Працаўладкаваць на створаных працоўных месцах — за кошт стварэння новых вытворчасцяў і прадпрыемстваў — 40 чалавек. Што да раённага бюджэту на бягучы год, то ён, у адпаведнасці з праектам, мае быць бездэфіцытным.

Таксама сесія зацвердзіла змены ў папярэдне прынятых рашэннях Бабруйскага раённага Савета дэпутатаў.

Прочитано 564 раз
ЗанятостьТуризм и отдых Лицензирование Туристическая карта Бобруйского района Трудоустройство молодежи в свободное от учебы время
© 2013 г. Бобруйский районный исполнительный комитет
Разработка и поддержка: КУП «МОЦИС», г. Могилев.