Вяскоўцаў на сустрэчу прыйшло хоць і не багата, але пытанні паднялі значныя — рамонту дарогі ў населеным пункце і ачысткі калодзежа па вуліцы Партызанскай. У дачыненні дарогі было прынята рашэнне накіраваць дэпутацкі запыт ва УКП «Жылкамгас», на балансе якога значыцца дадзены ўчастак. Што датычыцца калодзежа, то яго ачыстку сельсавет узяў на сябе.
Па матэрыялах грамадска-палітычнай газеты «Трыбуна працы»