Russian Belarusian Chinese (Simplified) English French German

logo

Адрес: 213809 г. Бобруйск, ул. Пушкина, 215а

Телефон приемной: 8 (0225) 74-99-41

E-mail: Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Режим работы: понедельник-пятница с 8.00 до 13.00, с 14.00 до 17.00

Пятница, 03 Ноябрь 2017 16:40

У філіяле «Варатынь» палепшылі ўмовы для цялятак

Прафілакторый для маленькіх цялятак на 108 галоў на малочна-таварнай ферме № 1 філіяла «Варатынь» ААТ «БЗТДіА», закладка якога адбылася ў мінулым годзе, днямі ўведзены ў эксплуатацыю.

Пакуль у новай будыніне ўтрымліваецца 29 цялушак і бычкоў, але паступова абжытымі стануць усе драўляныя клеткі. У адпаведнасці з тэхналогіяй вырошчвання маладняку цяляты ў прафілакторыі будуць утрымлівацца да трохмесячнага ўзросту — вагі не меней за 100-110 кг. Умовы для жывёлы ў новай будыніне створаны камфортныя, у кожнага цяляці — індывідуальны посуд: для вады і малака, розных відаў сухога корму. Плюс да гэтага — да адкрыцця аб’екту гаспадарка набыла сучасную ўстаноўку на 200 л для пастэрызавання малака, ці, як спрошчана называюць агрэгат, — «малочнае таксі». Змясціўшы неабходную колькасць малака ў пастэрызатар і задаўшы апошняму адпаведны тэмпературны рэжым, на выхадзе жывёлавод Надзея Сцяпанава — а менавіта ёй даручаны догляд маленькай жывёлы — атрымлівае добрапрыдатны для цялячага засвойвання прадукт.

Прочитано 725 раз
ЗанятостьТуризм и отдых Лицензирование Туристическая карта Бобруйского района Трудоустройство молодежи в свободное от учебы время
© 2013 г. Бобруйский районный исполнительный комитет
Разработка и поддержка: КУП «МОЦИС», г. Могилев.