Russian Belarusian Chinese (Simplified) English French German

logo

Адрес: 213809 г. Бобруйск, ул. Пушкина, 215а

Телефон приемной: 8 (0225) 74-99-41

E-mail: Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Режим работы: понедельник-пятница с 8.00 до 13.00, с 14.00 до 17.00

Понедельник, 16 Октябрь 2017 09:38

12 кастрычніка на базе філіяла «Агракамбінат КХП» ААТ «Бабруйскі камбінат хлебапрадуктаў» прайшоў абласны семінар-нарада для спецыялістаў раслінаводчай галіны

Яго ўдзельнікамі сталі намеснікі начальнікаў райсельгасхарчаў па раслінаводстве і начальнікі інспекцый па насенневодстве, каранціну і ахове раслін вобласці, а таксама галоўныя аграномы гаспадарак Бабруйскага і суседніх з ім раёнаў. Узначаліў мерапрыемства намеснік старшыні Камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванні Магілёўскага аблвыканкама Андрэй Кажамякін.

Удзел прынялі саветнік старшыні Магілёўскага аблвыканкама Барыс Клешчукевіч, супрацоўнікі інстытута Аховы раслін НАН Беларусі на чале з дырэктарам Сяргеем Сарока, прадстаўнікі ТАА «АграХім-Альянс», іншых зацікаўленых структур.

Сярод асноўных пытанняў, якія абмяркоўваліся, — тэхналогія вырошчвання азімага рапсу і ўкараненне ў кормавытворчасць новай для Магілёўшчыны культуры, багатай на цукар (да 18-20%) і таму надзвычай карыснай для жывёлагадоўлі — сорга. На гэты час, як адзначыў Барыс Кле­шчукевіч, нават стаіць пытанне, каб за кошт пасеваў сорга зменшыць кукурузныя плошчы. Апошняе актуальна і таму, што на тэрыторыі шэрагу раёнаў вобласці, у тым ліку Бабруйскага, з’явіўся кукурузны матылёк, вынішчыць які надзвычай праблематычна. Між тым кожнае поле, па словах саветніка старшыні аблвыканкама, трэба каб было даходлівым. Засухаўстойлівая сорга, па яго словах, якраз і ёсць тая альтэрнатыва, на якую ў гаспадарках павінны скіраваць увагу.

 

Падрабязна з відавым складам культуры, умовамі яе вырошчвання, спосабамі аховы раслін прысутных пазнаёміла кандыдат сельскагаспадарчых навук, прадстаўнік ТАА «АграХім-Альянс» Кацярына Блахіна. Яна ж адзначыла, што па ўраджайнасці, пры ўмове тэхналагічнага вырошчвання культуры сорга пераўзыходзіць усе астатнія, а яе зялёная маса па харчовай каштоўнасці не ўступае кукурузнай.

Зрэшты, у філіяле «Агракамбінат КХП» культуру (сорга-суданкавы гібрыд) вырошчваюць ужо другі год запар. Вопытам гэтага з калегамі падзялілася аграном гаспадаркі Марыя Атрохава.

Шмат увагі было ўдзелена вырошчванню азімага рапсу. І на полі філіяла, дзе ўдзельнікі семінара пабывалі, і падчас плянарнага пасяджэння ў Гарбацэвіцкім СДК навукоўцы акцэнтавалі ўвагу на значнасці ахоўных мерапрыемстваў менавіта ў восеньскі перыяд развіцця раслін. Далі слушныя парады адносна таго, што можна зрабіць на дадзеным этапе, каб па вясне атрымаць максімальную аддачу ад пасеваў.

Немалаважнай умовай добрага ўраджаю была названа і матывацыя на яго атрыманне ў гаспадарках. Сеючы культуру, як адзначыў Сяргей Сарока, трэба планаваць не 20 цэнтнераў з гектара, а высокую і рэкордную ўраджайнасць, пад гэта праводзіць адпаведныя агранамічныя мерапрыемствы.

 

Атрымаўшы добры ўраджай адзін-другі раз, апускаць планку ніжэй ужо не захочацца. Менавіта такога прынцыпу і прытрымліваюцца ў паспяховых гаспадарках, гадамі ўтрымліваючы ўраджай.

 

У заканчэнне семінару Андрэй Кажамякін яшчэ раз звярнуў увагу аграномаў на значнасці восеньскага догляду за пасевамі азімых культур — рапсу і зерневых — і пажадаў поспехаў у гэтай рабоце.

Па матэрыялах грамадска-палітычнай газеты «Трыбуна працы»

Прочитано 733 раз
ЗанятостьТуризм и отдых Лицензирование Туристическая карта Бобруйского района Трудоустройство молодежи в свободное от учебы время
© 2013 г. Бобруйский районный исполнительный комитет
Разработка и поддержка: КУП «МОЦИС», г. Могилев.