Таксама ў гаспадарках працягваюць займацца ўборкай бульбы і цукровых буракоў, вывозяць на палі арганіку, вядуць ворыўныя работы — падымаюць зябліва пад веснавую сяўбу. У ТАА «ВЕОМ» завяршаюць уборку гародніны.
І, вядома ж, адзін з асноўных клопатаў сельгасвытворцаў на гэтую пару — нарыхтоўка корму на зіму, у прыватнасці, кукурузнага сіласу. Як паведамілі ва ўпраўленні сельскай гаспадаркі і харчавання, палова кукурузнага кліна на гэтыя мэты ўжо ўбрана. У цэлым па раёне травянога корму на ўмоўную галаву жывёлы нарыхтавана 20 ц к. адз., і гэтая работа працягваецца.