Russian Belarusian Chinese (Simplified) English French German

logo

Адрес: 213809 г. Бобруйск, ул. Пушкина, 215а

Телефон приемной: 8 (0225) 74-99-41

E-mail: Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Режим работы: понедельник-пятница с 8.00 до 13.00, с 14.00 до 17.00

Четверг, 05 Октябрь 2017 09:18

Прафсаюзы — двухтысячнікам!

Як традыцыйна склалася, усе добрыя справы, поспехі і дасягненні працаўнікоў аграпрамысловага комплексу раёна не застаюцца па-за ўвагай галіновага прафсаюза. А дакладней сказаць — райкам прафсаюза АПК, арганізуючы працоўнае спаборніцтва, заахвочваючы яго пераможцаў, натхняе работнікаў сельгасарганізацый, членаў прафсаюза на паспяховую працу, на дасягненне пастаўленых мэт.

 

Вось і на гэтым тыдні старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Сяргей Іванавіч Феднеў наведаўся на бульбяное поле СВК «Гігант» — гаспадаркі-лідара па вытворчасці ў раёне «другога хлеба» беларусаў, каб выказаць цёплыя словы падзякі, уручыць вымпелы перадавікоў, наклейкі на машыны «Лідар працоўнага спаборніцтва — 2000 тон», пераходзячыя чырвоныя сцяжкі, а таксама каштоўныя падарункі механізатарам-камбайнерам бульбаўборачных камбайнаў «Гіганта». На рахунку кожнага з іх болей чым па 2 тысячы тон накапаных клубняў. Такім чынам, прафсаюзных падарункаў удастоіліся механізатары-двухтысячнікі Віктар Віктаравіч Балыка (па стану на раніцу аўторка экіпажам, які ён узначальвае, было накапана 2 856 тон бульбы), Іван Іванавіч Багданаў (2 746 тон), Міхаіл Лявонавіч Чарноў (2 454 тоны) і Аляксандр Паўлавіч Мінькоў (2 225 тон).

Прочитано 613 раз
ЗанятостьТуризм и отдых Лицензирование Туристическая карта Бобруйского района Трудоустройство молодежи в свободное от учебы время
© 2013 г. Бобруйский районный исполнительный комитет
Разработка и поддержка: КУП «МОЦИС», г. Могилев.