Russian Belarusian Chinese (Simplified) English French German

logo

Адрес: 213809 г. Бобруйск, ул. Пушкина, 215а

Телефон приемной: 8 (0225) 74-99-41

E-mail: Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Режим работы: понедельник-пятница с 8.00 до 13.00, с 14.00 до 17.00

Среда, 04 Октябрь 2017 10:57

У гаспадарках убіраюць кукурузу

Гэтай парой, як паведамілі ва ўпраўленні сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама, аграрыі ва ўсю займаюцца ўборкай кукурузы на сілас і зялёны корм. З 6,5 тысяч га, што маюцца ў раёне, на сілас убрана палова.

Некаторыя гаспадаркі плануюць убраць кукурузу і на зерне, гэта прыкладна 400 га. Пакуль зерне выспейваецца. Яго вільготнасць на корані складае 38-40%, што азначае — убіраць рана. Аднак, як мяркуюць у райсельгасхарчы, дзён праз 3-4 і да ўборкі можна будзе прыступіць.

Сярод іншых работ, якія вядуцца на гэтую пару, — збор ураджаю бульбы і цукровых буракоў. Ураджайнасць першай у сярэднім па раёне 250 ц/га, салодкіх караняплодаў — каля 300.

Што да сяўбы азімых зерневых культур, то гэтыя работы — у стадыі завяршэння, пасеяна каля 8 тыс. га. Цалкам адсеяліся ў двух сельгасарганізацыях — СВК «Гігант» і філіяле «Харчавік-Агра» ААТ «Чырвоны харчавік». У гэтых жа гаспадарках заняліся падняццем зябліва, каб «разгрузіць» і без таго напружаную справамі вясну.

Прочитано 590 раз
ЗанятостьТуризм и отдых Лицензирование Туристическая карта Бобруйского района Трудоустройство молодежи в свободное от учебы время
© 2013 г. Бобруйский районный исполнительный комитет
Разработка и поддержка: КУП «МОЦИС», г. Могилев.