Russian Belarusian Chinese (Simplified) English French German

logo

Адрес: 213809 г. Бобруйск, ул. Пушкина, 215а

Телефон приемной: 8 (0225) 74-99-41

E-mail: Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Режим работы: понедельник-пятница с 8.00 до 13.00, с 14.00 до 17.00

Понедельник, 02 Октябрь 2017 11:09

У чацвер раённыя настаўнікі адзначылі сваё свята

У раённым цэнтры культуры адбылася ўрачыстасць у гонар людзей, чыімі намаганнямі юныя жыхары раёна абагачаюцца ведамі, спазнаюць свет, каб стаць сапраўднымі грамадзянамі незалежнай Беларусі. Тут сабраліся і самі настаўнікі, і тыя, хто меў намер выказаць ім цёплыя словы падзякі.

Свае віншаванні перадаў і старшыня райвыканкама Павел Найдзён, які гаварыў пра значнасць прафесіі настаўніка, пра адданасць і высакародную місію людзей, якія ёю авалодалі, і пажадаў педагогам дабрабыту, здароўя, зацікаўленых вучняў. Не абыйшлося на свяце і без узнагарод. Граматы Бабруйскага раённага выканкама за шматгадовую, добрасумленную працу, асабісты ўклад у развіццё сістэмы адукацыі і ў сувязі з юбілеем удастоілася дырэктар Бортнікаўскага ВПК «Яслі-сад-СШ» І.В. Нікалаева. Граматы Міністэрства адукацыі за дасягнутыя поспехі ў навучанні і выхаванні падрастаючага пакалення — настаўнік беларускай мовы і літаратуры гэтай жа ўстановы В. В. Дымар. Цёплыя словы былі адрасаваны Н. В. Кузьміцкай, настаўніку рускай мовы і літаратуры Гарбацэвіцкай СШ, і І.Э. Сысоевай, настаўніку пачатковых класаў Бортнікаўскага ВПК, якія напярэдадні былі адзначаны таксама граматамі Міністэрства адукацыі. Не абыйшло педагогаў, метадыстаў раёна праўленне ГА «Беларуская асацыяцыя «Конкурс». Многім з іх за плённае супрацоўніцтва ўручаны ўзнагароды.

 

Па традыцыі педагогаў-дэпутатаў сельсаветаў з уручэннем ім грамат райсавета дэпутатаў, а таксама найбольш актыўных членаў раённай арганізацыі ГА «Белая Русь» павіншаваў старшыня райсавета дэпутатаў, ён жа старшыня «Белай Русі» Аляксандр Емяльянаў. Узнагарод і падарункаў удастоіліся таксама найбольш актыўныя члены прафсаюза. Іх уручылі старшыня раённага аб’яднання прафсаюзаў Людміла Крычко і старшыня райкама галіновага прафсаюза Таццяна Бокач. Асаблівыя словы падзякі прагучалі ў адрас педагогаў, чый працоўны стаж вызначаецца 40, 50 гадамі, а таксама ў адрас ветэранаў педагагічнай працы.

 

І, вядома ж, павіншавалі віноўнікаў свята вучні — цёплымі словамі, лірычнымі песнямі, заліхвацкімі танцамі. А дзякуючы мультымедыйнаму абсталяванню і імправізаванаму незалежнаму каналу «Мост дружбы», таксама і бацькі школьнікаў з розных куткоў раёна.

Па матэрыялах грамадска-палітычнай газеты «Трыбуна працы»

Прочитано 595 раз
ЗанятостьТуризм и отдых Лицензирование Туристическая карта Бобруйского района Трудоустройство молодежи в свободное от учебы время
© 2013 г. Бобруйский районный исполнительный комитет
Разработка и поддержка: КУП «МОЦИС», г. Могилев.