Russian Belarusian Chinese (Simplified) English French German

logo

Адрес: 213809 г. Бобруйск, ул. Пушкина, 215а

Телефон приемной: 8 (0225) 74-99-41

E-mail: Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Режим работы: понедельник-пятница с 8.00 до 13.00, с 14.00 до 17.00

Понедельник, 18 Сентябрь 2017 09:40

Галоўны фактар поспеху — людзі

Пераможцам раённага спаборніцтва — 1 месца — за дасягненне высокіх паказчыкаў на ўборцы ўраджаю зерневых і зернебабовых культур сярод сельскагаспадарчых прадпрыемстваў — у сёлетнім годзе прызнаны СВК «Гігант» — гаспадарка, якую на працягу не аднаго дзясятка год узначальвае дальнабачны кіраўнік Міхаіл Пятровіч Левакоў.

Нягледзячы на высокае прызнанне поспехаў жніва, сам кіраўнік гаспадаркі ўраджайнасцю зерневых (у сярэднім 45,7 ц/га) і адпаведна велічынёй сёлетняга караваю (6 433 тон збажыны), як ён заўважае, не задаволены. У параўнанні з папярэднім годам выхад зерня з гектара калектыў хоць і павялічыў, аднак да высокаўраджайнага 2014-га, калі з аднаго круга ўзялі болей чым па 80 цэнтнераў, сёлета, мякка кажучы, не дацягнулі. Праўда, гэтаму, па словах Міхаіла Пятровіча, ёсць абгрунтаванне — у год, што папярэднічаў засушлівым, у адно склаліся ўсе асноўныя крытэрыі гарманічнага росту раслін: спажыўнасць глебы, прыродныя ўмовы, чалавечы ўдзел. У цяперашні ж — той жа азімай пшаніцы, на якую ў гаспадарцы зроблена немалая стаўка (было пасеяна 550 га, ураджайнасць склала 48,9 ц/га). Вільгаці, відавочна, не хапіла. Не паспрыялі і халодная вясна, недастатковасць мінеральных угнаенняў, якія часткова прыйшлося замяніць на арганіку. А вось азімы рапс надзвычай парадаваў — з 250 га намалацілі 1 395 тон масланасення пры сярэдняй ураджайнасці 55,8 ц/га.

Што датычыцца людзей, якія на ўсіх узроўнях і этапах займаліся вырошчваннем зерня і яго ўборкай, садзейнічалі зладжанасці сельскагаспадарчых кампаній, то тут Міхаіл Левакоў, як заўжды, не скупіцца на цёплыя словы. З асаблівай павагай гаворыць пра галоўных герояў хлебнай нівы: камбайнераў Алега Уладзіміравіча Вяроўкіна, Андрэя Уладзіміравіча Колтуна, Уладзіміра Уладзіміравіча Зуба, Валянціна Рыгоравіча Тарасевіча, Ула­дзіміра Ільіча Шапялевіча, вадзіцеляў Сяргея Канстанцінавіча Педана, Аляксандра Іванавіча Цэда, Анатоля Міхайлавіча Семенчукова, Аляксандра Уладзіміравіча Дайнэку, Віктара Віктаравіча Шавялёва.

Працавітыя людзі — гонар гаспадаркі, надзейная падтрымка кіраўніка ў вырашэнні самых амбіцыйных планаў. А яны, вядома ж, маюцца — у «Гіганце» не прывыклі жыць адным толькі сённяшнім днём. Каб задаволіць патрэбу будучага камбікормавага завода (буйны інвестпраект, рэалізацыя якога ажыццяўляецца ў асноўным за ўласныя сродкі) сваёй бялковай сыравінай, у апошнія гады развілі вырошчванне бабовых культур, у прыватнасці, соі. Сёлетні ўраджай пакуль не сабралі: не надыйшла пара, але, па ўсім відаць, абяцае быць нядрэнным.

Час не стаіць на месцы. І калектыў «Гіганта» пад началам вопытнага і дальнабачнага кіраўніка-наватара крочыць у ногу з ім — ставіць перад сабой планы і ўпэўнена рухаецца да іх дасягнення: дзеля вырашэння харчовай бяспекі дзяржавы, дзеля ўласнага і краіны дабрабыту.

 

Своеасаблівым дырыжорам «палявога аркестру» на працягу земляробчага года, а падчас жніва ў асаблівасці, з’яўляўся, вядома ж, галоўны аграном. Яго абавязкі ў гаспадарцы — на Уладзіміры Аляксандравічы Залужным, чалавеку, чые прыроджаныя сумленнасць і адказнасць, памножаныя на прафесіяналізм, дазваляюць выконваць даручанае бездакорліва, садзейнічаючы тым самым агульнаму станоўчаму выніку. Намаганні Уладзіміра Аляксандравіча не засталіся незаўважанымі і сёлета — ён прызнаны пераможцам раённага спаборніцтва сярод галоўных аграномаў сельгаспрадпрыемстваў Бабруйшчыны.

 

Напружанымі падчас жніва былі працоўныя дні ў работнікаў дзвюх зернесушыльных установак «Гіганта». З пастаўленай задачай «на выдатна» справілася звяно ў складзе старшага аператара Івана Уладзіміравіча Піліпава, аператараў Уладзіміра Уладзіміравіча Арэшкі, Аляксандра Мікалаевіча Генералава і Дзмітрыя Іванавіча Трубачкі, якому па выніках спаборніцтва прысуджана 1-е месца сярод аналагічных звенняў раёна.

 

Старшы камбайнер Уладзімір Зуб заняў трэцяе месца ў спаборніцтве.

 

За дасягненне высокіх паказчыкаў на ўборцы ўраджаю сярод маладых вадзіцеляў граматамі Бабруйскага раённага выканаўчага камітэта, Беларускага прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу і РК ГА «БРСМ» быў адзначаны Аляксандр Дайнэка.

Спецыяльны знак на дом, дзе пражывае з сям’ёй малады перадавік, быў прымацаваны старшынёй Бартнікоўскага сельвыканкама Яўгенам Чэркасам, у прысутнасці жонкі і дачок Аляксандра.

Пакуль у гонар працаўніка гучалі віншаванні і песні, дзве яго дачкі — Даша і Жэня — узялі татавы граматы ў свае рукі... Думаецца, для дзяўчынак гэты дзіўны дзень стане прычынай яшчэ больш ганарыцца сваім бацькам, а самае галоўнае — яны на ўсё жыццё запомняць, што сумленная і самаадданая праца — заўсёды ў пашане.

Неабходна асабліва адзначыць, што ў гэты ж дзень было ўручана Падзячнае пісьмо і бацькам Аляксандра Дайнэкі — Уладзіміру Іосіфавічу і Таццяне Аляксандраўне.

 

Андрэй Колтун з СВК «Гігант» заняў першае месца па выніках раённага спаборніцтва сярод старшых камбайнераў і камбайнераў маладзёжных экіпажаў сельгасарганізацый.

Надзвычай вялікая адказнасць падчас жніва — на кіраўніках інжынерных служб гаспадарак, чыя задача — забяспечваць бесперабойную работу тэхнікі. Галоўны інжынер «Гіганта» Ігар Аляксеевіч Міхалёнак не першы год пацвярджае, што на сваім месцы — па выніках раённага спаборніцтва яму прысуджана пачэснае 1 месца.

 

Не меней плённа спрацавала звяно зернесушыльні, якую абслугоўвалі старшы аператар Мікалай Мікалаевіч Шапялевіч, Аляксандр Аляксандравіч Ярмолаў, Максім Анатольевіч Гашко і Сяргей Іванавіч Цімковіч. Іх вынік — 2-е месца ў раёне.

Прочитано 808 раз
ЗанятостьТуризм и отдых Лицензирование Туристическая карта Бобруйского района Трудоустройство молодежи в свободное от учебы время
© 2013 г. Бобруйский районный исполнительный комитет
Разработка и поддержка: КУП «МОЦИС», г. Могилев.