Russian Belarusian Chinese (Simplified) English French German

logo

Адрес: 213809 г. Бобруйск, ул. Пушкина, 215а

Телефон приемной: 8 (0225) 74-99-41

E-mail: Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Режим работы: понедельник-пятница с 8.00 до 13.00, с 14.00 до 17.00

Понедельник, 11 Сентябрь 2017 10:51

У Бабруйскім раёне прайшоў куставы семінар-вучоба па пытаннях восеньскай сяўбы зерневы

Удзельнікамі мерапрыемства, якое адбылося ў чацвер на гэтым тыдні на базе філіяла «Харчавік-Агра» ААТ «Чырвоны харчавік», сталі галоўныя аграномы і галоўныя інжынеры сельгаспрадпрыемстваў, а таксама намеснікі начальнікаў райсельгасхарчаў па раслінаводстве Бабруйскага, Глускага і Асіповіцкага раёнаў.

Гаворачы пра задачы семінара, саветнік старшыні Магілёўскага аблвыканкама Барыс Клешчукевіч адзначыў, што яны ў паляпшэнні якасці сяўбы — паляпшэнні эканомік гаспадарак і краіны ў цэлым, павелічэнні заробкаў у сельскагаспадарчай галіне. Саветнік старшыні заакцэнтаваў увагу спецыялістаў на асаблівасцях сёлетняй сяўбы азімых зерневых культур. Магілёўская вобласць, як ён адзначыў, ставіць перад сабой задачу — дайсці да паўтара мільёна тон зерня. Каб яе рэалізаваць, у гаспадарках павінны дасканала валодаць тэхналагічнымі прыёмамі, здольнымі павысіць выхад зерня з кожнага гектара, знізіць сабекошт прадукцыі і атрымаць дадатковыя грашовыя сродкі. І ў першую чаргу тымі, што не патрабуюць фінансавых затрат — настройка плуга, сеялак, правільная падрыхтоўка глебы.

Бягучы год, як было адзначана, паказаў станоўчыя зрухі ў гэтым плане, але ж і пытанні яшчэ маюцца — да нормаў высеву, падрыхтоўкі насення, настройкі тэхнікі. Пры гэтым Барыс Клешчукевіч давёў да прысутных пастаўленую перад аграрыямі рэгіёна задачу — з улікам таго, што азімае жыта сёння займае экспартную пазіцыю ў краіне, увесці ў восеньскую сяўбу яго гібрыд. Культура атрымала дастаткова шырокае распаўсю- джанне ў высокаразвітых краінах свету. Пры ўмове выканання неабходных тэхналагічных патрабаванняў яе ўраджайнасць даходзіць да 100 цэнтнераў з гектара, што пацвердзіла і сёлетняе вырошчванне такога жыта ў Беларусі, у прыватнасці, на Віцебшчыне, дзе яго пасевы ў апошнія гады значна павялічылі.

Акрамя высокай ураджайнасці, да станоўчых характарыстык гібрыду, па словах прысутнага на семінары кандыдата сельскагаспадарчых навук, мэнэджэра па зерневых культурах Рамана Кадырава, адносяцца і такія як зімастойкасць, засухаўстойлівасць, непатрабавальнасць да глебы. З выкарыстаннем нагляднасці навуковец падрабязна распавёў пра тэрміны сяўбы культуры, спосабы догляду за пасевамі, пра цэны на насенне, эканамічную выгаду ў параўнанні з жытам звычайным і іншымі зерневымі культурамі, даў слушныя рэкамендацыі і грунтоўныя падказкі па вырошчванні гібрыду, заснаваныя на ўласным вопыце назірання за пасевамі.

Як заўсёды, неацэннымі парадамі настройкі тэхнікі, прызначанай для восеньскай сяўбы, падзяліўся дырэктар Магілёўскага цэнтра павышэння кваліфікацыі кіруючых работнікаў і спецыялістаў Якаў Яроцкі. У дапамогу інжынерным работнікам кожнаму з іх аўтарытэтны навуковец раздаў памяткі-рэкамендацыі «Аб тэхналагічнай настройцы пасяўных машына-трактарных агрэгатаў» і «Аб тэхнічнай і тэхналагічнай настройцы ворыўных машына-трактарных агрэгатаў».

 

Падчас работы семінару Барыс Клешчукевіч неаднойчы звяртаў увагу на асаблівую ролю аграномаў у развіцці і эканамічным дабрабыце гаспадарак. Адзначыў, што менавіта ад прафесіяналаў у гэтай справе залежыць цяпер эканоміка краіны і заклікаў спецыялістаў, прымяняючы веды на практыцы, не баяцца эксперыментаваць і памыляцца.

Па матэрыялах грамадска-палітычнай газеты «Трыюуна працы»

Прочитано 693 раз
ЗанятостьТуризм и отдых Лицензирование Туристическая карта Бобруйского района Трудоустройство молодежи в свободное от учебы время
© 2013 г. Бобруйский районный исполнительный комитет
Разработка и поддержка: КУП «МОЦИС», г. Могилев.