Russian Belarusian Chinese (Simplified) English French German

logo

Адрес: 213809 г. Бобруйск, ул. Пушкина, 215а

Телефон приемной: 8 (0225) 74-99-41

E-mail: Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Режим работы: понедельник-пятница с 8.00 до 13.00, с 14.00 до 17.00

Среда, 25 Май 2016 16:34

Міхалёўцаў паклікала «Алёнка»

Прадуктовы магазін з такой назвай прыватнага прадпрыемства «Дімір» гасцінна запрасіў у мінулую пятніцу пакупнікоў — жыхароў аграгарадка і навакольных вёсак. Нягледзячы на дрэннае надвор’е, якое зацягнулася на ўвесь дзень, на ўрачыстасць з нагоды адкрыцця гандлёвай кропкі міхалёўцы прыйшлі цэлымі сем’ямі. Няўтульнасць ад дажджу і неабходнасць хавацца пад парасонамі кампенсавалі цудоўная канцэртная праграма, падрыхтаваная раённымі артыстамі, і звычайная цікавасць — а што ж за дзвярыма?

Там сапраўды было на што паглядзець, але пра гэта крыху ніжэй. Пакуль адзначым, што, звярнуўшыся да прысутных, дырэктар прыватнага прадпрыемства Ірына Прэсняк падзякавала ім за вытрымку і маральную падтрымку і паабяцала, што «Алёнка» будзе радаваць сваіх пакупнікоў шырынёй асартыменту, «дэмакратычнымі» цэнамі, якасным абслугоўваннем і зручным графікам: да 22 гадзін у летнюю пару, да 21-й — у зімнюю, без абедзенага перапынку. Тавар у магазіне — ад шматлікіх беларускіх вытворцаў. Хлеб, да прыкладу, не толькі бабруйскіх прадпрыемстваў, але і сталічны, што для спажыўца, вядома ж, плюс: ёсць магчымасць выбару і па цане, і па гусце. Гэтае ж датычыцца і іншых тавараў — тут прадстаўлены ўсе групы прадуктаў.

Адкрыццё магазіна — хвалюючая падзея і для пакупнікоў, і для гаспадароў. Віншуючы апошніх з гэтым, начальнік аддзела эканомікі Баб­руйскага райвыканкама Таццяна Сцепанян пажадала Ірыне Прэсняк і калектыву плённай працы. Адзначыла, што прыход прыватніка на вёс­ку апраўданы: здаровая канкурэнцыя дае пакупніку магчымасць выбіраць, а гандаль, незалежна ад формы ўласнасці, прымушае развівацца. Да таго ж, гэта стварэнне новых працоўных месцаў, што для сельскай мясцовасці актуальна як ніколі.

Да слова сказаць, магазін у Міхалёва — трэці на рахунку прыватнага прадпрыемства. Раней гандлёвыя кропкі пачалі працаваць у Гарбацэвічах і аграгарадку Леніна. На запытанне — чаму менавіта на раёне, дырэктар — сама родам з Пабокавічаў — адказвае проста: «Хачу, каб наш раён квітнеў і развіваўся».

Па матэрыялах грамадска-палітычнай газеты «Трыбуна працы»

Прочитано 914 раз
ЗанятостьТуризм и отдых Лицензирование Туристическая карта Бобруйского района Трудоустройство молодежи в свободное от учебы время
© 2013 г. Бобруйский районный исполнительный комитет
Разработка и поддержка: КУП «МОЦИС», г. Могилев.