Russian Belarusian Chinese (Simplified) English French German

logo

Адрес: 213809 г. Бобруйск, ул. Пушкина, 215а

Телефон приемной: 8 (0225) 74-99-41

E-mail: Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Режим работы: понедельник-пятница с 8.00 до 13.00, с 14.00 до 17.00

Понедельник, 26 Май 2014 10:27

Добра і гаспадару, і гаспадарцы

Вядучы ўласную падсобную гаспадарку, чалавек павінен быць упэўнены, што лішкі прадукцыі, у прыватнасці, малако, цялятак з уласнага падворку, можна будзе бесперашкодна рэалізаваць дзяржаве: для многіх вяскоўцаў выручаныя ад іх продажу грошы — добры дадатак да сямейнага бюджэту. Наколькі закуп лішкаў прадукцыі наладжаны ў нашым раёне, куды звяртацца, калі ўзнікла неабходнасць прадаць тое ж цялятка, што прапаноўваюць за галаву маладняку буйной рагатай жывёлы сельгасарганізацыі расказвае першы намеснік старшыні Бабруйскага райвыканкама, начальнік ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання А.Л. Ланкуць.

— Анатоль Леанідавіч, наколькі актыўна прадаюць лішкі малака дзяржаве нашыя вяскоўцы і як наладжана аплата за здадзенае малако?
— Лішкі малака з уласных падсобных гаспадарак грамадзян закупаюцца ва ўсім раёне. На большасці тэрыторый гэта ажыццяўляюць сельскія саветы, жыхары Бортнікаўскага сельсавета рэалізуюць сваё малако СВК «Гігант», на тэрыторыі Хімоўскага і частцы Гарбацэвіцкага сельсаветаў з нядаўняга часу паслугу па яго зборы аказвае прыватнік. Праблем з разлікам за прададзенае дзяржаве малако не ўзнікае, разлік своечосовы — двойчы ў месяц, а прыватнік і ўвогуле плаціць грошы праз кожныя дзесяць дзён, што для людзей асабліва зручна. Іншая справа, што рагуль ва ўласных падсобных гаспадарках год ад году становіцца меней, і гэтая тэндэнцыя характэрна не толькі для Бабруйскага раёна, але і краіны ў цэлым. Што зробіш — жыццё мяняецца: вёскі старэюць, моладзь шукае іншых заробкаў. З пачатку сёлетняга года ў жыхароў раёна закуплена болей 467 тон малака, што складае 92 працэнты да ўзроўню аналагічнага перыяду мінулага года. І зніжэнне гэтае дапушчана менавіта з-за змяншэння колькасці кароў ва ўласных гаспадарках. На пачатак бягучага месяца іх у раёне налічвалася 1069 галоў.

— Што датычыцца маладняку буйной рагатай жывёлы, ці закупаюць яго сельгасарганізацыі раёна і куды гаспадару трэба звярнуцца, калі ўзнікла такая неабходнасць? Немалаважнае, вядома ж, пытанне — якую цану на гэты час прапаноўваюць сельгасвытворцы за цяля?
— Закуп маладняку вядуць многія сельгаспрадпрыемствы на тэрыторыі раёна, у прыватнасці, СВК «Калгас імя А. Неўскага», СВК «Гігант», філіял «Варатынь» ААТ «Чырвоны харчавік». Цана ў асноўным — 30 тысяч рублёў за 1 кг жывой вагі пры ўмове, што вага цяляці — да 100 кг. Такую цану, да прыкладу, прапаноўваюць у СВК «Калгас імя А. Неўскага». У СВК «Гігант» за цялушачку гатовы заплаціць 30 тысяч рублёў за 1 кг жывой вагі, за бычка — 25 тысяч. Для заахвочвання здатчыкаў яшчэ выдзяляюць і сена. Дарэчы, у «Гіганце» закуп маладняку вядзецца дастаткова актыўна, з пачатку года закуплена 52 галавы. Не ўзнікае праблем у вытворчым кааператыве і з разлікам. На працягу 10 працоўных дзён грошы ў руках гаспадара. У «Варатыні» цана за 1 кг — 28 тысяч рублёў. Між тым тут можна атрымаць не толькі грошы, але і прыдбаць корм для жывёлы: па цэнах сабекошту сена і зерне. І людзей такія ўмовы задавольваюць: з пачатку года філіялам ужо закуплена 49 цялят. Выручку ад продажу чалавек атрымлівае ў дзень выплаты заработнай платы ў сельгасарганізацыі.

Што датычыцца непасрэдна арганізацыі закупу маладняку, то тут праблем таксама, лічу, не павінна ўзнікаць. Пасля таго як чалавек наважыўся прадаць жывёлу, павінен звярнуцца з гэтым пытаннем альбо непасрэдна ў сельгасарганізацыю, альбо ў сельскі выканаўчы камітэт. У сельвыканкам неабходна звяртацца і тады, калі гаспадарка, на тэрыторыі якой размяшчаецца населены пункт, не закупае маладняк, як, да прыкладу, ААТ «Агракамбінат «Бабруйскі». Работнікі сельсавета накіруюць заяўку на продаж жывёлы ў адну з сельгасарганізацый раёна, дзе гэта ажыццяўляюць, і жаданне жыхара будзе неадкладна рэалізавана.

Адзначу, што закупку маладняку буйной рагатай жывёлы гаспадаркі будуць працягваць і надалей, распрацоўваючы пры гэтым дадатковыя формы заахвочвання насельніцтва, каб і гаспадар быў задаволены, і сельгасарганізацыя не засталася ў накладзе.

Па матэрыялах грамадска-палітычнай газеты «Трыбуна працы»

Прочитано 1305 раз
ЗанятостьТуризм и отдых Лицензирование Туристическая карта Бобруйского района Трудоустройство молодежи в свободное от учебы время
© 2013 г. Бобруйский районный исполнительный комитет
Разработка и поддержка: КУП «МОЦИС», г. Могилев.