Russian Belarusian Chinese (Simplified) English French German

logo

Адрес: 213809 г. Бобруйск, ул. Пушкина, 215а

Телефон приемной: 8 (0225) 74-99-41

E-mail: Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Режим работы: понедельник-пятница с 8.00 до 13.00, с 14.00 до 17.00

Вторник, 31 Май 2022 12:16

АЧС: папярэджаны — значыць, абаронены

Раённы штаб па прафілактыцы Афрыканскай чумы свіней працаваў ў Бабруйскім райвыканкаме. Узначаліў работу штаба першы намеснік старшыні райвыканкама, начальнік упраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні Аляксей Жураўлёў.


На мерапрыемстве было заслухана выкананне пратакольных даручэнняў папярэдняга пасяджэння, абмеркаваны актуальныя пытанні.

— Насцярожанасць па Афрыканскай чуме свіней у свеце застаецца, таму тэма прафілактыкі хваробы, якая прыносіць шкоду і эканамічную, і маральную, не губляе вастрыні. Мы ў раёне перыядычна праводзім штаб, удзел у якім прымаюць зацікаўленыя службы: ветэрынарная, праваахоўныя органы, таварыства паляўнічых і рыбаловаў, сельвыканкамы — усе, хто стасуецца з насельніцтвам і вядзе тлумачальную работу таксама і ў гэтым накірунку. Абмяркоўваем сітуацыю, меры прафілактыкі, яшчэ раз узгадняем дзеянні кожнай службы на выпадак заносу хваробы ці падазрэння на яе, — адзначыў Аляксей Жураўлёў.

Да таго ж, як ён заўважыў, з надыходам “чарнічнага” перыяду, які не за гарамі, актуальнасць тэмы значна ўзрастае: людзі будуць масава ісці ў лес, а значыць — павінны быць яшчэ раз папярэджаны і праінфармаваны, як сябе паводзіць, прыйшоўшы дадому, асабліва, калі ў гаспадарцы маюцца свінні. Насцярожанасць, як было адзначана, грамадзяне павінны праяўляць і падчас гібелі хатняй жывёлы (свіней). У такім выпадку важна не пакінуць факт без увагі — абавязкова звярнуцца ў сельвыканкам ці райветстанцыю для выяўлення прычыны. Сярод мер прафілактыкі, да якіх вяскоўцам рэкамендавана прыслухацца, таксама і набыццё выключна сертыфікаваных камбікармоў для свіней.


Прочитано 68 раз
ЗанятостьТуризм и отдых Лицензирование Туристическая карта Бобруйского района Трудоустройство молодежи в свободное от учебы время
© 2013 г. Бобруйский районный исполнительный комитет
Разработка и поддержка: КУП «МОЦИС», г. Могилев.