Russian Belarusian Chinese (Simplified) English French German

logo

Адрес: 213809 г. Бобруйск, ул. Пушкина, 215а

Телефон приемной: 8 (0225) 74-99-41

E-mail: Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Режим работы: понедельник-пятница с 8.00 до 13.00, с 14.00 до 17.00

Четверг, 05 Ноябрь 2020 12:41

Куды зніклі яйкі вішнёўскай птушкафабрыкі?

Некаторыя з нашых чытачоў-бабруйчан заўважылі перабоі ў рабоце гандлёвых кропак ЗАТ “Птушкафабрыка Вішнёўка” (у прыватнасці, не працуе павільён па вул. Савецкай, раён пл. Перамогі). Прызвычаіўшыся да прадукцыі дадзенага вытворцы, людзі цікавяцца, чым выклікана такая сітуацыя і калі будзе адноўлены гандаль вішнёўскім яйкам.

Пераадрасаваўшы пытанні кіраўніцтву прадпрыемства, рэдакцыя даведалася, што на тэрыторыі раёна (фірмовы магазін у в. Вішнёўка) яйка ў продажы, як і раней, маецца. У планавым рэжыме прадукцыя адгружаецца ва ўстановы сацыяльнай сферы: бальніцы, школы, дзіцячыя садкі, выконваюцца дамоўленасці на пастаўку яйка з іншымі арганізацыямі. Часова прыпыпены гандаль у горадзе праз тыдзень-два будзе адноўлены.

 

— Трэба разумець, што тэхналогія вырошчвання птушак патрабуе пастаяннага абнаўлення пагалоўя, — адзначыла намеснік дырэктара Надзея Вяроўкіна. — Калі звычайна пасадку куранят ажыццяўляем у маі-чэрвені, то сёлета, з-за збоеў у рабоце пастаўшчыка куранят, пасадка апошніх амаль на месяц была затрымана. Таму як толькі маладняк пачне несціся — а гэта максімум два тыдні — яйка пойдзе таксама і ў гандаль.

“Птушкафабрыка Вішнёўка”, як нам паведамілі, пастаянна нарошчвае вытворчасць прадукцыі. Агульнае пагалоўе на сёння — звыш 400 тысяч. 2 птушнікі скора пачнуць несціся, у кожным — па 85 тыс. маладняку.

Прочитано 527 раз
ЗанятостьТуризм и отдых Лицензирование Туристическая карта Бобруйского района Трудоустройство молодежи в свободное от учебы время
© 2013 г. Бобруйский районный исполнительный комитет
Разработка и поддержка: КУП «МОЦИС», г. Могилев.