Russian Belarusian Chinese (Simplified) English French German

logo

Адрес: 213809 г. Бобруйск, ул. Пушкина, 215а

Телефон приемной: 8 (0225) 74-99-41

E-mail: Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Режим работы: понедельник-пятница с 8.00 до 13.00, с 14.00 до 17.00

Вторник, 09 Июль 2019 12:30

Насельніцтву — якасныя паслугі лазні

Паслугі лазні, як мы даведаліся, у раёне аказвае УКП «Жылкамгас». На балансе прадпрыемства значыцца лазнева-пральны комплекс на 25 памыйных месцаў у пас. Глуша і лазня ў Рэдкім Розе. Праўда, апошняя з-за адмоўнага фінансавага выніку і нізкай гадавой загружанасці функцыянаванне прыпыніла.

Што да комплекса ў Глушы, то ў 2018 годзе там быў праведзены цякучы рамонт, на які жылкамгас затраціў 1418 рублёў. На сёння кошт адной памыўкі (за 2 гадзіны), у адпаведнасці з рашэннем Магілёўскага аблвыканкама ад 21 снежня 2018 года № 5016, складае 4,70 рублёў. Для зручнасці наведвальнікаў у банны дзень працуе парыкмахер.

Варта адзначыць, што амаль у паловы з 8732 хатніх гаспадарак раёна маюцца ўласныя лазні.

Пры гэтым сярод мерапрыемстваў раённага плана па забеспячэнні насельніцтва даступнымі і якаснымі паслугамі лазняў, зацверджанага рашэннем Бабруйскага райвыканкама ад 30 кастрычніка 2018 г. № 24-11, — прыцягненне прыватнага бізнесу да гэтага накірунку дзейнасці. На сёння такая ўзаемасувязь наладжана — за вызначаную плату паслугі лазняў і душавых вяскоўцам гатовы аказаць і аказваюць на аб’ектах агратурызму, якіх у раёне дастаткова шмат. У іх ліку — сядзібы «Ізабэла», «Ранчо», «Сакун И.Н.» у аг. Леніна, «У Шчаткава» — у аднайменным населеным пункце, «Тры львы» — у в. Сычкава, «Воля» — у в. Лысая Горка, «У Пятровіча» — у Новай Шараеўшчыне, «Адпачынак плюс» — у Вішнёўцы, «Церамок» — у аг. Міхалёва, «Спадчына» — у Глушы, «Тихий омут» — у в. Дойнічава, «Чистые пруды» — у в. Убалацце, «Экзотика» — у в. Спорнае.

Акрамя таго, адпаведнымі паслугамі вяскоўцы могуць скарыстацца і на тэрыторыі аб’ектаў сельскагаспадарчых прадпрыемстваў раёна.

Прочитано 636 раз
ЗанятостьТуризм и отдых Лицензирование Туристическая карта Бобруйского района Трудоустройство молодежи в свободное от учебы время
© 2013 г. Бобруйский районный исполнительный комитет
Разработка и поддержка: КУП «МОЦИС», г. Могилев.