Russian Belarusian Chinese (Simplified) English French German

logo

Адрес: 213809 г. Бобруйск, ул. Пушкина, 215а

Телефон приемной: 8 (0225) 74-99-41

E-mail: Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Режим работы: понедельник-пятница с 8.00 до 13.00, с 14.00 до 17.00

Вторник, 26 Март 2019 15:41

Запыт дэпутата Бабруйскага райсавета прынялі да ўвагі ў Міністэрстве

З 12 лютага пачала дзейнічаць новая рэдакцыя Пастановы Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь ад 19 мая 2014 года № 22 «Аб пераліку рыбалоўных угоддзяў». У пастанове ад 24 студзеня 2019 года № 7 абноўлены пералік рыбалоўных угоддзяў фонду запасу, дзе для рыбаловаў — членаў рэспубліканскага дзяржаўна-грамадскага аб’яднання «Беларускае таварыства паляўнічых і рыбаловаў», абмежаваны спосабы бясплатнага аматарскага рыбалоўства.

У абноўлены пералік рыбалоўных угоддзяў фонду запасу, дзе дзейнічаюць абмежаванні па спосабах лоўлі рыбы, указанымі ў пункце 72 правілаў вядзення рыбалоўнай гаспадаркі і рыбалоўства, уключана і рака Бярэзіна з прылягаючымі пойменнымі вадаёмамі ў межах Бабруйскага, Кіраўскага, Клічаўскага, Асіповіцкага раёнаў. Абмежаванні па спосабах лоўлі на тэрыторыі гэтых раёнаў распаўсюджваюцца на лоўлю рыбы на дарожку з судоў з рухавікамі і на падводнае паляванне. Гэта азначае, што такія спосабы лоўлі рыбы тут забаронены.

Варта адзначыць, што змены ў нарматыўным прававым акце ініцыяваў дэпутат Бабруйскага раённага Савета дэпутатаў Дзяніс Прышчэпа. Ён накіраваў ў Бабруйскі раённы і Магілёўскі абласны саветы дэпутатаў, а таксама непасрэдна ў Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання дэпутацкі запыт з прапановай пасадзейнічаць вырашэнню праблемы, выкліканай абмяленнем ракі Бярэзіна і прылягаючых пойменных вадаёмаў у Бабруйскім, Кіраўскім, Клічаўскім і Асіповіцкім раёнах. Бо лакальнае скапленне рыбы ў рацэ ў вузка абмежаваных месцах, як правіла, у руславых ямах на паваротах ракі, пагражае яе масаваму знішчэнню. Часта, падчас лоўлі на дарожку з судоў з рухавікамі, пры вялікай канцэнтрацыі рыбы адбываецца яе багрэнне і пашкоджанне.

Дапоўнены нарматыўны прававы акт сведчыць пра станоўчае ўзаемадзеянне законатворцаў усіх узроўняў і ўраду. Што да Дзяніса Прышчэпы, то ягоны ўдзел у гэтым — станоўчы прыклад дэпутацкай ініцыятывы, цвёрдай грамадзянскай пазіцыі, неабыякавасці да будучыні роднага краю.

Прочитано 557 раз
ЗанятостьТуризм и отдых Лицензирование Туристическая карта Бобруйского района Трудоустройство молодежи в свободное от учебы время
© 2013 г. Бобруйский районный исполнительный комитет
Разработка и поддержка: КУП «МОЦИС», г. Могилев.