Russian Belarusian Chinese (Simplified) English French German

logo

Адрес: 213809 г. Бобруйск, ул. Пушкина, 215а

Телефон приемной: 8 (0225) 74-99-41

E-mail: Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Режим работы: понедельник-пятница с 8.00 до 13.00, с 14.00 до 17.00

Понедельник, 10 Сентябрь 2018 16:33

Папярэдзіць хваробу прафілактыкай

У сувязі з тым, што цалкам выкараніць такую напастку для свінаводчай вытворчасці, як афрыканская чума свіней (АЧС), пакуль не ўдалося — хвароба нагадвае пра сябе то ў адным, то ў другім рэгіёне блізкага і далёкага замежжа — насцярожанасць у адносінах яе працягвае заставацца і ў Беларусі. А гэта значыць — і работнікі жывёлагадоўчых фермаў, і вяскоўцы нашага раёна, якія займаюцца развядзеннем свіней ва ўласных гаспадарках, павінны ведаць і строга прытрымлівацца мер перасцярогі. Што гэта за меры, на старонках «раёнкі» расказвалася неаднойчы. Між тым, лічым сваім абавязкам дадзеную інфармацыю нагадаць яшчэ раз.

Нягледзячы на тое, што для здароўя непасрэдна чалавека АЧС небяспекі не ўяўляе, захворванне нясе шмат непрыемнасцяў для жывёлагадоўлі: здольна прыводзіць да гібелі выключна ўсіх свіней. Спыніць вірус можна толькі жорсткімі каранціннымі мерапрыемствамі, што зноў жа прыводзіць да вялікіх эканамічных страт. Падчас узнікнення афрыканскай чумы свіней усю жывёлу забіваюць, трупы ліквідуюць, свінагадоўчыя памяшканні і абсталяванне дэзінфіцыруюць.

Спосабы заражэння жывёлы

Свінні пачынаюць хварэць галоўным чынам падчас ужывання заражанага вірусам корму. Інфекцыяванне магчыма таксама праз органы дыхання, пашкоджаную скуру і пакусы заражаных кляшчоў-пераносчыкаў. Вірус распаўсюджваецца жывёламі-вірусаносчыкамі, у тым ліку тымі, што знахо­дзяцца ў інкубацыйным перыядзе, а таксама праз розныя інфіцыраваныя аб’екты.

Асаблівую небяспеку ўяўляюць прадукты забою заражаных свіней: мяса, мясапрадукты, кроў, сала, косці, скура і г. д. Адной з прычын хваробы з’яўляюцца інфіцыраваныя харчовыя адходы, якія выкарыстоўваюцца ў якасці корму без дастатковай праваркі. Здаровая жывёла заражаецца пры сумесным утрыманні з хворай і вірусаносчыкамі, а таксама падчас знаходжання ў інфіцыраваных памяшканнях і транспартных сродках. Вірус могуць таксама распаўсюджваць людзі, хатняя і дзікая жывёла, насякомыя, грызуны, якія знаходзіліся на інфіцыраванай тэрыторыі.

Меры па недапушчэнні хваробы

Нельга дапускаць наведвання ўласных падсобных гаспадарак іншымі грамадзянамі, неабходна ўтрымліваць пагалоўе ў зачыненых памяшканнях, не дапускаць вольнага выгулу свіней, праводзіць змену верхняга адзення і абутку пасля наведвання лясных угоддзяў, апрацоўваць свіней і памяшканні для іх утрымання ад крывасмокаў (кляшчэй, вошай і інш.), пастаянна весці барацьбу з грызунамі. Абавязкова тэрмічна апрацоўваць харчовыя адходы і корм для жывёлы, набываць грануляваны камбікорм толькі айчыннай вытворчасці ў спецыялізаваных гандлёвых кропках, не завозіць свіней без пагаднення з дзяржаўнай ветэрынарнай службай раёна з іншых тэрыторый. Абавязкова і неадкладна паведамляць пра ўсе выпадкі захворвання свіней спецыялістам дзяржаўнай ветслужбы па тэлефонах 47-34-02, 47-34-07.

У выпадку падзяжу жывёлы неабходна тэрмінова паведаміць пра гэта ў мясцовы выканаўчы і распарадчы орган і работнікам раённай ветстанцыі для выяўлення прычын апошняга. Тым, хто працуе на свінагадоўчых прадпрыемствах і займаецца паляваннем, у мэтах недапушчэння магчымага заносу вірусу на тэрыторыю арганізацыі, забараняецца паляванне на дзіка.

За невыкананне ветэрынарных правілаў, якія датычацца пагрозы ўзнікнення АЧС, прадугледжана не толькі адміністрацыйная, але і крымінальная адказнасць.

Прочитано 651 раз
ЗанятостьТуризм и отдых Лицензирование Туристическая карта Бобруйского района Трудоустройство молодежи в свободное от учебы время
© 2013 г. Бобруйский районный исполнительный комитет
Разработка и поддержка: КУП «МОЦИС», г. Могилев.