Russian Belarusian Chinese (Simplified) English French German

logo

Адрес: 213809 г. Бобруйск, ул. Пушкина, 215а

Телефон приемной: 8 (0225) 74-99-41

E-mail: Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Режим работы: понедельник-пятница с 8.00 до 13.00, с 14.00 до 17.00

Четверг, 31 Май 2018 09:01

Прымі ўдзел у конкурсе — ушануй гераізм продкаў

Конкурс відэафільмаў, прысвечаны 75-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне, аб’яўлены галоўным упраўленнем ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Магілёўскага аблвыканкама.

Мэтай конкурсу з’яўляецца захаванне гераічнага мінулага і цяперашняга нашага краю. Праводзіцца ён у трох намінацыях — «Гераічная гісторыя рэгіёнаў і вобласці ў Вялікай Айчыннай вайне» (абарона, падполле, вызваленне); «Адраджэнне гарадоў, раёнаў, вобласці», «Дзеці вайны».

Прыняць удзел у конкурсе відэафільмаў могуць усе жадаючыя, неабыякавыя да лёсу нашай вобласці і краіны. Дапускаюцца як калектыўныя, так і індывідуальныя работы. Прадугледжана выкарыстанне матэрыялаў музеяў, архіваў, бібліятэк, уласныя ўспаміны, правераныя дадзеныя інтэрнэту. У асаблівасці заахвочваюцца дадзеныя ўласных відэаархіваў і іншыя матэрыялы. Відэафільмы могуць быць прысвечаны выбітным грамадзянам гарадоў, раёнаў, вобласці. Іх працягласць не павінна перабольшваць 15 хвілін.

Тэрмін правядзення абласнога конкурсу — з 1 студзеня па 1 кастрычніка сёлетняга года. Пераможцы і прызёры ў кожнай намінацыі будуць узнагароджаны ганаровымі граматамі, дыпломамі галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі аблвыканкама, ганаровымі граматамі, дыпломамі і памятнымі сувенірамі абласнога Савета ветэранаў, абласнога камітэта ГА «БРСМ», абласнога ГА «Беларускі фонд міру», філіяла Белдзяржстраха па Магілёўскай вобласці, абласной арганізацыі Рэс­публіканскага ГА «Белая Русь». Іх відэафільмы будуць дэманстравацца па Магілёўскаму тэлебачанні.

Даслаць работы неабходна да 20 верасня на электронную пошту Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра. з паметкай /Відэаконкурс/. Кантактны тэлефон 8(029) 240-40-43 (МТС).

Прочитано 617 раз
ЗанятостьТуризм и отдых Лицензирование Туристическая карта Бобруйского района Трудоустройство молодежи в свободное от учебы время
© 2013 г. Бобруйский районный исполнительный комитет
Разработка и поддержка: КУП «МОЦИС», г. Могилев.