Russian Belarusian Chinese (Simplified) English French German

logo

Адрес: 213809 г. Бобруйск, ул. Пушкина, 215а

Телефон приемной: 8 (0225) 74-99-41

E-mail: Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Режим работы: понедельник-пятница с 8.00 до 13.00, с 14.00 до 17.00

Четверг, 08 Февраль 2018 11:24

Раман Мануленка: «Праблемы, якія ўзнікалі, вырашалі сумесна»

Заканчваюцца паўнамоцтвы ў раённым Савеце дэпутатаў 27 склікання для дэпутата па Каменскай выбарчай акрузе Рамана Мікалаевіча Мануленкі, дырэктара мясцовай сярэдняй школы. За чатыры гады, як прызнаецца субяседнік, давялося не аднойчы садзейнічаць выбаршчыкам у вырашэнні той ці іншай праблемы.

Найбольш частымі былі пытанні ачысткі дарог ад снегу ў зімовую пару і грэйдзіраванне апошніх пасля халадоў і непагадзі. Праўда вырашаліся яны, па словах дэпутата, без напругі: кіраўнік дарожнага рамонтна-будаўнічага ўпраўлення № 171, на балансе якога значацца мясцовыя дарогі, Георгій Шкрадзюк рэагаваў на тэлефонны зварот неадкладна.

Двойчы дэпутату райсавета давялося ўмешвацца ў праблему зносу аварыйных дрэваў у населеным пункце. Пры садзеянні мясцовага сельвыканкама, раённага выканаўчага камітэта і гэтыя пытанні былі вырашаны. Звярталіся выбаршчыкі да Рамана Мікалаевіча і падчас перабояў у рабоце мясцовага магазіна, які належыць Бабруйскаму гандлё­ваму цэнтру. З-за адсутнасці прадаўца крама некаторы час не працавала, што, вядома ж, стварала нязручнасці, асабліва пажылым людзям, для якіх факт нязначнай аддаленасці населенага пункта ад горада не выратоўваў сітуацыі. Пытанне вырашылася — цяпер гандлёвая кропка працуе ў адпаведнасці з графікам.

У сваёй рабоце дэпутат райсавета дэпутатаў цесна супрацоўнічаў з сельвыканкамам і непасрэдна яго старшынёй Анатолем Шэлегам. Апошні, па словах народнага абранніка, акрамя таго, што з’яўляецца членам савета прафілактыкі школы, — часты госць ва ўстанове адукацыі. Ва ўзаемадзеянні з ім дэпутат і дырэктар абмяркоўвае і вырашае шматлікія надзённыя праблемы і ў першую чаргу — добраўпарадкавання населенага пункта.

Прочитано 665 раз
ЗанятостьТуризм и отдых Лицензирование Туристическая карта Бобруйского района Трудоустройство молодежи в свободное от учебы время
© 2013 г. Бобруйский районный исполнительный комитет
Разработка и поддержка: КУП «МОЦИС», г. Могилев.