Russian Belarusian Chinese (Simplified) English French German

logo

Адрес: 213809 г. Бобруйск, ул. Пушкина, 215а

Телефон приемной: 8 (0225) 74-99-41

E-mail: Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Режим работы: понедельник-пятница с 8.00 до 13.00, с 14.00 до 17.00

Среда, 20 Декабрь 2017 16:11

Аляксей Беразоўскі: «Раённыя хлопцы да свайго абавязку ставяцца сумленна»

Чарговы прызыў грамадзян на воінскую службу бабруйскім ваенкаматам завершаны. Рады беларускага войска ў гэтую восень папоўнілі болей за 30 юнакоў раёна тэрміновай службы. Дзе будуць выконваць свой абавязак вясковыя хлопцы? Ці ўсе, каму належала, з’явіліся на прызначаныя мерапрыемствы па прызыве? Што чакае тых, хто ўхіляецца? Гэтыя і іншыя пытанні мы задалі ваеннаму камісару г. Бабруйска, Бабруйскага, Глускага і Кіраўскага раёнаў палкоўніку Аляксею Беразоўскаму.

— Аляксей Пятровіч, як ахарактарызуеце лістападаўскія адпраўкі прызыўнікоў?

— Адпраўкі прайшлі ў адпаведнасці з планам і патрабаваннямі нарматыўна-прававых актаў — зладжана, без парушэнняў грамадскага парадку, без здарэнняў.

— Дзе новае папаўненне праходзіць службу?

— Геаграфія традыцыйна шырокая. Гэта воінскія часці, якія размяшчаюцца ў Мінску, Магілёве, Гомелі, Віцебску, Баранавічах, Мар’інай Горцы, Слуцку, Жодзіна, Барысаве, а таксама ў нас у Бабруйску.

— Наколькі аб’ёмнай была работа прызыўной камісіі ў гэтую кампанію? Ці шмат грамадзян атрымалі адтэрміноўку ад прызыву і па якой прычыне?

— Камісіяй Бабруйска ў выніку правядзення мерапрыемстваў прызыву на тэрміновую воінскую службу і службу ў рэзерве было прынята болей за 140 рашэнняў. Адтэрміноўку ад прызыву атрымалі болей за 50 чалавек. Прычыны розныя — стан здароўя, працяг адукацыі, сямейныя абставіны.

— Ці маюцца сярод раённікаў тыя, хто ўхіліўся ад мерапрыемстваў па прызыве?

— Такія выпадкі мелі месца. Аднак колькасць тых, хто ўхіліўся, у адносінах да агульнай колькасці грамадзян, якія належалі прызыву на воінскую службу, невялікая — каля трох працэнтаў.

— Што чакае гэтых хлопцаў? Якія меры ў адносінах да іх прадпрымаюцца?

— Санкцыі для тых, хто не з’яўляецца без уважлівых прычын на мерапрыемствы прызыву па павестцы, прадугледжаны нормамі арт. 25.1 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях (штраф да 5 базавых велічынь) і арт. 435 Крымінальнага кодэкса Рэспуб­лікі Беларусь — ухіленне ад мерапрыемстваў прызыву на воінскую службу караецца штрафам, альбо арыштам на тэрмін да 6 месяцаў, альбо абмежаваннем волі на тэрмін да 2 год, альбо пазбаўленнем волі на той жа тэрмін. Ухіленне ад мерапрыемстваў прызыву на воінскую службу, учыненае шляхам наўмыснага прычынення сабе цялеснага пашкоджання, альбо сімуляцыі хваробы, альбо падлогу дакументаў, альбо іншага падману — абмежаваннем волі на тэрмін да 5 год альбо пазбаўленнем волі на той жа тэрмін.

— Гэта тэарэтычна, а на практыцы, да якіх відаў адказнасці прыцягваліся прызыўнікі, якія дапусцілі ўхіленне ад прызыву, а таксама не з’явіліся па павестках без уважлівых прычын?

— Тут адзначу, што сярод прызыўнікоў Бабруйскага раёна няма грамадзян, якія сёлета прыцягваліся да крымінальнай адказнасці па ч. 1 арт. 435 КК РБ за ўхіленне ад мерапрыемстваў прызыву на воінскую службу. А вось тых, хто не з’явіўся ў ваенкамат па павестцы без уважлівых прычын і быў прыцягнуты за гэта да адміністрацыйнай адказнасці па ч. 3 арт. 25.1 КоАП РБ, прыкладна 10 чалавек.

Пры гэтым заўважу, што раённыя прызыўнікі выконваюць канстытуцыйны абавязак па абароне сваёй краіны добрасумленна і з жаданнем.

Прочитано 735 раз
ЗанятостьТуризм и отдых Лицензирование Туристическая карта Бобруйского района Трудоустройство молодежи в свободное от учебы время
© 2013 г. Бобруйский районный исполнительный комитет
Разработка и поддержка: КУП «МОЦИС», г. Могилев.