Russian Belarusian Chinese (Simplified) English French German

logo

Адрес: 213809 г. Бобруйск, ул. Пушкина, 215а

Телефон приемной: 8 (0225) 74-99-41

E-mail: Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Режим работы: понедельник-пятница с 8.00 до 13.00, с 14.00 до 17.00

Понедельник, 25 Сентябрь 2017 12:11

Лячыць нельга, можна папярэдзіць

У бягучым месяцы, як сведчыць афіцыйная статыстыка РФ, выпадкі ўспышак афрыканскай чумы свіней (АЧС) адзначаны ў шэрагу абласцей паўночнай суседкі, у тым ліку на тэрыторыі Пскоўскай вобласці. У сувязі з вышэйзгаданым, насцярожанасць па АЧС працягвае заставацца і ў Беларусі. Таму і работнікі свінагадоўчых ферм, і вяскоўцы, якія займаюцца развядзеннем свіней на ўласных падворках, павінны ведаць і строга прытрымлівацца мер перасцярогі. Якіх дакладна — у інтэрв’ю з намеснікам начальніка ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Бабруйскага райвыканкама А. В. Кісялёвым.

— Аляксандр Васільевіч, напэўна, будзе не лішнім нагадаць — чым і для каго небяспечная АЧС?

— Афрыканская чума свіней — гэта надзвычай небяспечная вірусная хвароба хатніх свіней і дзікоў, якая характарызуецца хуткім распаўсюджаннем, высокай ступенню смярот-насці жывёлы і, як вынік, — высокімі эканамічнымі стратамі для сельгаспрадпрыемстваў і краіны ў цэлым. Падчас узнікнення хваробы ўсю жывёлу знішчаюць, трупы ліквідуюць, свінагадоўчыя памяшканні і абсталяванне дэзінфіцыруюць.

— Ці існуюць спосабы яе лячэння?

— У тым і справа, што такіх спосабаў няма.

— Застаецца толькі прафілактыка?

— Так, прафілактыка. Спыніць вірус можна толькі жорсткімі каранціннымі мерапрыемствамі.

— Пра гэта крыху пасля, а пакуль нагадайце, калі ласка, пра спосабы заражэння жывёлы.

— Свінні пачынаюць хварэць галоўным чынам падчас ужывання заражанага вірусам корму. Інфіцыраванне таксама магчыма праз органы дыхання, пашкоджаную скуру і пакусы заражаных кляшчоў-пераносчыкаў. Вірус распаўсюджваецца жывёламі-вірусаносчыкамі, у тым ліку тымі, што знаходзяцца ў інкубацыйным перыядзе, а таксама праз розныя інфіцыраваныя аб’екты. Асаблівую небяспеку ўяўляюць прадукты забою заражаных свіней: мяса, мясапрадукты, кроў, сала, косці, скура і г. д. Адной з прычын хваробы з’яўляюцца інфіцыраваныя харчовыя адходы, якія выкарыстоўваюцца ў якасці корму без дастатковай праваркі. Здаровая жывёла заражаецца пры сумесным утрыманні з хворай і вірусаносчыкамі, а таксама падчас знаходжанне ў інфіцыраваных памяшканнях і транспартных сродках. Вірус могуць таксама распаўсюджваць людзі, хатнія і дзікія жывёлы, насякомыя, грызуны, якія знаходзіліся на інфіцыраваных тэрыторыях.

Трэба завастрыць увагу і на асаблівасцях сёлетняй восені. Лясы багатыя на грыбы, людзі ідуць туды масава, што павялічвае рызыку магчымага заносу хваробы на ўласныя падворкі ды, зрэшты, і на свінаводчыя фермы. Каб не дапусціць апошняга (маю на ўвазе фермы), у працоўных калектывах, акрамя іншага, актывізаваны прафілактычныя размовы з работнікамі, якім нагадана аб строгім выкананні агульных для ўсіх патрабаванняў — не разводзіць ва ўласных падсобных гаспадарках свіней, не наведвацца ў лясы.

— Якіх правілаў неабходна прытрымлівацца тым, хто трымае свіней?

— Правілы наступныя: праводзіць змену верхняга адзення і абутку пасля наведвання лясных угоддзяў, не дапускаць наведвання ўласных падсобных гаспадарак іншымі грамадзянамі, утрымліваць пагалоўе ў зачыненых памяшканнях, не дапускаць вольнага выгулу свіней, апрацоўваць жывёл і памяшканні для іх утрымання ад крывасмокаў (кляшчэй, вошай і інш.), пастаянна весці барацьбу з грызунамі. Абавязкова тэрмічна апрацоўваць харчовыя адходы і корм. Набываць грануляваны камбікорм толькі айчыннай вытворчасці ў спецыялізаваных гандлёвых кропках, не завозіць свіней без пагаднення з дзяржаўнай ветэрынарнай службай раёна з іншых тэрыторый. Абавязкова і неадкладна паведамляць пра ўсе выпадкі захворвання свіней спецыялістам дзяржаўнай ветслужбы па тэлефонах 47-34-02, 47-34-07. У выпадку падзяжу жывёлы неабходна тэрмінова паведаміць пра гэта ў мясцовы выканаўчы і распарадчы орган альбо работнікам раённай ветстанцыі для выяўлення прычын апошняга. Пры гэтым варта ведаць, што за невыкананне ветэрынарных правілаў, якія датычацца пагрозы ўзнікнення АЧС, прадугледжана не толькі адміністрацыйная, але і крымінальная адказнасць.

Прочитано 636 раз
ЗанятостьТуризм и отдых Лицензирование Туристическая карта Бобруйского района Трудоустройство молодежи в свободное от учебы время
© 2013 г. Бобруйский районный исполнительный комитет
Разработка и поддержка: КУП «МОЦИС», г. Могилев.