Russian Belarusian Chinese (Simplified) English French German

logo

Адрес: 213809 г. Бобруйск, ул. Пушкина, 215а

Телефон приемной: 8 (0225) 74-99-41

E-mail: Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Режим работы: понедельник-пятница с 8.00 до 13.00, с 14.00 до 17.00

Среда, 26 Июль 2017 09:18

Звароты грамадзян: лічбы і факты

Зваротаў да раённай улады стала болей

Як паведамілі ў аддзеле па рабоце са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб райвыканкама, за першае паўгоддзе сёлетняга года ў выканаўчы камітэт паступіў 121 зварот — на 5 болей, чым за аналагічны перыяд папярэдняга года.

Па сямі з іх прынята рашэнне адмовіць

Са зваротаў, што паступілі, 18 задаволена, па 60 — дадзены тлумачэнні, у тым ліку і падчас правядзення асабістых прыёмаў грамадзян, па 7-мі прынята рашэннне аб адмаўленні, яшчэ 7 — пераадрасаваны для разгляду па кампетэнцыі, 1 зварот адазваны, 11 — знаходзяцца на кантролі і 17 — на выкананні (тэрмін іх разгляду не мінуў).

Карыстацца электронкай сталі часцей

З агульнай колькасці зваротаў 68 (56%) пісьмовых, 34 (28%) — вусных і 19 (16%) — электронных. Пры гэтым апошніх, у параўнанні з мінулым годам, вырасла болей чым удвая (8).

За садзеяннем — да кіраўніка раёна

Падчас асабістых прыёмаў кіраўніцтвам райвыканкама прынята 34 грамадзяніна, 27 з іх звярнуліся непасрэдна да старшыні выканаўчага камітэта. Шукалі садзеяння ў вырашэнні пытанняў працы і заработнай платы (9), у тым ліку працаўладкавання (6), жыллёвых (5), камунальна-бытавых і добраўпарадкавання (5), фінансавых (4), зямельных (3).

У райвыканкам не звярталіся

Праз вышэйшыя дзяржаўныя органы ў райвыканкам за 6 месяцаў паступіла 12 зваротаў, што на 3 болей, чым за гэты ж перыяд мінулага года. З іх у Адміністрацыю Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь было накіравана 8 зваротаў (у папярэднім годзе 7). Падставай для іх сталі пытанні аказання матэрыяльнай дапамогі, налічэння збору на фінансаванне дзяржвыдаткаў, афармлення догляду за інвалідам 1-й групы, прадастаўлення зямельнага надзелу і інш. Пры гэтым, ніхто з грамадзян, якія звярнуліся ў Адміністрацыю Прэзідэнта, у райвыканкам з гэтай нагоды не звярталіся.

Паўторныя — неабаснаваныя

Паўторных зваротаў за першае паўгоддзе было 3, усе яны неабаснаваныя. Датычыліся ўстаноўкі дарожных знакаў, вулічнага асвятлення ў летні перыяд, аплаты за вываз смецця. Грамадзянам дадзены адпаведныя тлумачэнні.

Колькасць калектыўных — вырасла

За паўгода іх зарэгістравана 4, у мінулым годзе было 3. Сярод іншых — калектыўны зварот жыхароў аг. Міхалёва-1 (болей за 30 подпісаў) па пытанні пераводу навучання школьнікаў Міхалёўскага ВПК дзіцячы сад-СШ з беларускай мовы на рускую. Калектыўна звярталіся таксама гараджане па пытаннях арганізацыі дадатковых рэйсаў па маршруце «Бабруйск-Гута», члены СТ «Бярозанька» і жыхары Саломенкі — змены часу руху аўтобусаў, СТ «Бураціна» — нязгоды з павелічэннем памеру членскіх узносаў.

Прочитано 652 раз
ЗанятостьТуризм и отдых Лицензирование Туристическая карта Бобруйского района Трудоустройство молодежи в свободное от учебы время
© 2013 г. Бобруйский районный исполнительный комитет
Разработка и поддержка: КУП «МОЦИС», г. Могилев.